Мaю прaвa Шматдзетная сям’я з Віцебшчыны можа застацца на вуліцы праз нядобрасумленную працу падрадніка


На Віцебшчыне, у самым маленькім горадзе краіны – Дзісне – жыве шматдзетная сям’я Козел. Трое з чацвярых дзяцей Юрыя і Яўгеніі – школьнікі. Пяць гадоў таму сям’я атрымала ад дзяржавы бязвыплатны крэдыт на будаўніцтва ўласнага жылля. Дом узяўся будаваць мясцовы падраднік – сялянска-фермерская гаспадарка Аляксандра Каваленкі.

Вынік працы сям’ю Козел не задаволіў, і яны звярнуліся па экспертызу і ў суд. Вынікі экспертызы пацвердзілі, што пры будаўніцтве нормы выдаткаваных матэрыялаў завысілі. Але суд прыняў бок не замоўцы, а падрадніка. І вось ужо чацверты год Яўгенія і Юрый трацяць грошы не на будаўніцтва дому, а на суды.

Таксама праграме «Маю права»:

  • Выбарчая камісія пераблытала гараж з кватэраю.
  • Жыхары менскага мікрараёну намагаюцца адстаяць адзінае месца для зімовага адпачынку.
  • Менчукі — пра выбары ў мясцовыя саветы.
  • У Фаніпалі людзі не могуць засяліцца ў пабудаваны дом.

Глядзіце праграму «Маю права» цалкам:

Каментары