Размова дня Вядуцца перамовы пра святкаванне 100-годдзя БНР на дзяржаўным узроўні


Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў абмеркаваў у Міністэрстве замежных справаў пытанні, звязаныя са святкаваннем 25 сакавіка 2018 году 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. А днямі ў яго павінна адбыцца сустрэча на гэты конт з кіраўніком ведамства Уладзімірам Макеем.

Пры гэтым Кастусёў звяртае ўвагу на «сенсацыю»: днямі Аляксандр Лукашэнка заявіў пра каштоўнасці Усебеларускага з’езда ў снежні 1917 году, які непасрэдна спрычыніўся да абвяшчэння праз некалькі месяцаў БНР.

Лідар Партыі БНФ спадзяецца, што ва ўладаў зʼяўляецца «разуменне, што без тых падзеяў не было б сучаснай Беларусі і прэзідэнта».

Мэтай зваротаў у органы ўлады Рыгора Кастусёва як сябра аргкамітэту па святкаванні 100-годдзя БНР ёсць «адзначэнне гэтай падзеі на дзяржаўным узроўні, як гэта было ў 1990-х гадах».

Падрабязней пра перамовы ў МЗС, пра тое, якім можа быць фармат святкавання, ці будзе запрошаная ў Менск уладамі Рада БНР, якой рэакцыі чакаць ад расейскай прапаганды, навошта Кастусёў будзе звяртацца, апрача МЗС, да кіраўніка МУС – глядзіце ў поўным выданні праграмы «Размова дня» Святланы Калінкінай з Рыгорам Кастусёвым.

Фота вокладкі – Віктар Драчоў/ТАСС/Forum

Каментары