Секс-сімвал беларускай літаратуры ў шоу «Я не буду гэтага есці!»


Да ўдзелу ў шоу «Я не буду гэтага есці!» мы запрашаем вядомых людзей з кулінарнымі траўмамі. Пісьменнік Віктар Марціновіч з дзяцінства ненавідзіць галубцы.

Віктар Марціновіч – адзін з самых папулярных беларускіх аўтараў. Ягоныя творы перакладзеныя на ангельскую, нямецкую, фінскую, шведскую ды польскую мовы. Пісьменнік прызнаецца, што сам есць мала, затое любіць «карміць» сваіх літаратурных герояў.

Улюбёная страва Віктара Марціновіча – тайскі суп тым ям кунг на какосавым малацэ з лімоннікам. А самая ненавісная – галубцы. Паводле ўмоваў праграмы нашы шэф-кухары павінны прыгатаваць іх так, каб госцю яны спадабаліся, то бок мадыфікаваць класічны рэцэпт.

Вольга Прыгарава прыдумала вегетарыянскую версію: галубцы з савойскай капусты з начынкаю з фалафеля. Аляксандр Чыкілеўскі вырашыў прыгатаваць лянівыя галубцы – класічную страву савецкай кухні, але з аўтарскім акцэнтам.

Чыя версія больш спадабалася нашаму госцю? Глядзіце 7-ю серыю «Я не буду гэтага есці!» (відэа вышэй).

Шоу «Я не буду гэтага есці!» глядзіце па нядзелях а 20:25 на тэлеканале «Белсат» на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4») або онлайн.

Любіце гатаваць? Сачыце за абнаўленнямі на nebudu.belsat.eu, а таксама ў Facebook, «Одноклассниках» ды Instagram.

ІА, belsat.eu