Гарачы каментар Саўчанка вернецца ва Украіну не раней канца лета


Зняволілі Надзею, хацелі схапіць і Веру. Расейскія сілавікі, якія ўначы паспрабавалі затрымаць Веру Саўчанку, сястру ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі, нібыта з-за таго, што жанчына знаходзіцца ў федэральным вышуку і супраць яе распачатая крымінальная справа, сёння заявілі, што аніякіх перашкодаў для яе выезду з краіны няма. Пасля гэтага Вера Саўчанка вярнулася ўва Украіну.Неўзабаве – меркавана ў другой палове траўня – на Бацькаўшчыне чакаюць вяртання і Надзеі Саўчанкі, асуджанай у Расеі да 22-х гадоў калоніі па абвінавачванні ў забойстве двох расейскіх журналістаў і незаконным перасячэнні мяжы РФ. Раней прэзідэнты Парашэнка і Пуцін узгаднілі алгарытм вяртання Надзеі – яе абмяняюць на двох расейскіх ГРУшнікаў, якія былі ўзятыя ў палон у час баявых дзеянняў на Данбасе.У студыі «Гарачага каментара» сацыёлаг Юрый Таран і апазіцыйны актывіст з Расеі Канстанцін Ярашоў.Як можна патлумачыць інцыдэнт з сястрой Надзеі Саўчанкі? Ці ўсё ідзе па інерцыі?Можна выкарыстоўваць шмат метафар. Агулам, уся сістэма расейскага правасуддзя не накіравана на выкананне палітычнай замовы, а не на выкананне правасуддзя. Хутчэй за ўсё трэба гаварыць пра закладнікаў Крамля. Надзея Саўчанка адна з іх. Трэба памятаць, што іх шмат – ёсць Свянцоў, Карпюк, Кліх, Літвінаў, Афанасьеў. У дадзеным выпадку, справа ў іншым. Вера Саўчанка паказвала сябе лідарам на працэсе Кліха і Карпюка. А ў Чачэніі яна спрабавала быць грамадскім абаронцам, але не атрымалася.Пытанне да Канстанціна Ярашова. Як выглядае сітуацыя з інцыдэнтам затрымання з расейскага боку?У нас у краіне адсутнічае правасуддзе. Ёсць тэндэнцыі помсціць сваім ворагам за актыўную пазіцыю і рабіць непрыемнасці.А як выглядае справа з экстрадыцыяй? Як да яе ставяцца ў Расеі?Расейцы ўспрымаюць па-рознаму. Грамадзяне падзяліліся ў прынцыпе ў адносінах да Украіны і Саўчанкі. Людзі падпадаюць пад прапаганду. Многія лічаць Саўчанку забойцай. Людзі разумныя ставяцца да Саўчанкі пазітыўна. Мы ўжо дзясяткі разоў праводзілі адзіночныя пікеты і вельмі гарачыя спрэчкі ўзнікаюць падчас акцый. Што датычыць ГРУшнікаў, ад іх і сваякі і дзяржава адмаўляецца, ніхто іх не патрабуе вярнуць.Вяртаемсяў у студыю. А як ва Украіне ўспрымаюць вяртанне Веры і Надзеі? Калі перамога, то чыя?Цяжка казаць пра перамогу – Надзея была ў палоне каля двух гадоў. Галоўнае, што яна вяртаецца. Заходнія палітыкі шмат разоў давалі да зразумення, што ў залежнасці ад таго, будзе яна вызвалена ці не, гэтыя санкцыя працягнуцца альбо не. Мы мала ведаем пра то, як будзе праходзіць гэта працэдуральна. Звярніце ўвагу на тое, што Расея не ўдзельнік баявых дзеянняў на Данбасе, таму ў гэтым выпадку дзейнічаюць іншыя працэдуры з гэтак названай «выдачай». Расейскі бок можа адмовіць Украіне на падставе таго, што тая не зможа гарантаваць, што Саўчанка будзе адбываць пакаранне. Калі Надзея вернецца ва Украіну, то не раней лета альбо ўвосень.Я не ведаю дакладна, але колькі грамадзянаў Расеі знаходзіцца ва ўкраінскіх турмах. Расея ўжо заяўляла пра трыццаць асобаў. Тут вядуцца сіметрычныя дзеянні. Не бачна, што Расея непакоіцца за сваіх грамадзянаў. Але ўсе ведаюць, колькі закладнікаў Крамля знаходзіцца ў Расеі.Ці будуць весціся перамовы пра іншых закладнікаў?У дадзеным выпадку самым вострым зʼяўляецца арышт рэжысёра Сянцова і некалькіх яго сяброў. Яны былі этапаваныя ў Сібір. Мне падаецца, што ўкраінскія дыпламаты слаба над гэтым працуюць. Вельмі мала інфармацыі. Па-другое, праца па гэтым можа і не павінна быць публічна, але не бачна вынікаў.Больш глядзіце ў відэаматэрыяле.ДР, belsat.eu

Каментары