Прыват з Валярынай Куставай Сама сабе целаахоўнік: не дапускаць гвалту – ні ад каханага, ні ад начальніка!


Героі праграмы распавядаюць пра тое, чым яны не дзеляцца нават з сябрамі ў сацыяльных сетках. «Прыват» – душэўна пра чалавечыя душы і мары.

Як абараніцца ад маньяка? Як не браць блізка да сэрца слоўныя абразы? Як супрацьстаяць побытавым маніпуляцыям і замахам на вашую свабоду і годнасць? Вы ў «Прываце» з Валярынай Куставай, а тэмы сённяшняй перадачы – «Сама сабе целаахоўнік», альбо правілы самаабароны».

Галоўнае пытанне праграмы – як сябе абараніць? На вуліцы – ад сексуальнага маньяка ці рабаўніка, на працы – ад начальніка ці калегі, што спрабуе эмацыйна маніпуляваць, удома – ад агрэсіўнага партнёра, у стасунках…

Часта мы сутыкаемся з гвалтам (эмацыйным, духоўным, фізічным) ды маніпуляцыямі – і нават не асэнсоўваем, што самі згаджаемся на гэта. А часам нас выкарыстоўваюць без згоды – але страшна ў гэтым прызнацца. Як змяніць сваё жыццё, як не дапусціць таго, каб табой карысталіся?

  • Што самае галоўнае ў самаабароне і чаму можна навучыцца на курсах?
  • Ці эфектыўныя сродкі самаабароны, калі нехта робіць замах на тваё жыццё ці свабоду?
  • Якія сродкі можна захоўваць без афіцыйнага дазволу і як імі карыстацца?
  • Як крык дапамагае разнявольвацца і абараняцца?
  • У чым спецыфіка і філасофія менавіта жаночай самаабароны?
  • Хто – наведнікі курсаў Wen-do і як стаць трэнеркай?

Госця студыі – адзіная сертыфікаваная трэнерка па жаночай самаабароне Wen-do на постсавецкай прасторы Вольга Ланеўская. Да яе на курсы можа запісацца кожная – ад дзяўчынкі да 98-гадовай жанчыны! І гэта абсалютна бясплатна!

Вольга раскажа, як выбудоўваць стасункі, захоўваючы сваю фізічную і эмацыйную недатыкальнасць. І дае парады – як рэагаваць на любога кшталту гвалт. Не маўчаць!».

Вольга Ланеўская

А таксама эксперты выдання – Аляксей Вількін, шэф-інструктар краў-магі, і Ягор Расолька, эксперт у сродках самаабароны.

А ці здольныя вы пастаяць за сябе ў крытычнай сітуацыі? І ці даводзілася гэта рабіць? Дзяліцеся з «Прыватам», бо «Прыват» – гэта, у прыватнасці, і пра вас.

Станьце героем «Прывату» альбо прапануйце тэму, праблему, гісторыю альбо госця ці героя для наступнага выпуску – і сачыце за падрыхтоўкай выданняў на старонках праграмы ў сацыяльных сетках: у Facebook, «вКонтакте», Twitter ды Instagram. Альбо пішыце непасрэдна і прыватна на пошту: studyjapryvat@gmail.com

Пазначайце свае цікавыя прыватныя допісы хэштэгамі #прыват, #pryvat, удзельнічайце ў выбары тэмаў і гасцей – і атрымлівайце прыемныя бонусы і падабайкі ад «Прывату» першымі. Альбо станьце сустваральнікам праграмы, бо «Прыват» – гэта ў прыватнасці і пра Вас.

Натхняйце і натхняйцеся! Шчыра, востра, па-беларуску.

Праграму «Прыват» Валярыны Куставай глядзіце кожны аўторак а 19:00 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы.

Каментары