Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі – пра падзел улады з Паўлам Севярынцам і тое, чаму апазіцыянеры не могуць пазбегнуць арыштаў.
Арганізацыйны камітэт БХД распачаў працу ў 2004-м. З таго часу нягледзячы на ўсе намаганні, партыі гэтак і не ўдалося зарэгістравацца. Паводле Віталя Рымашэўскага, цягам гэтых гадоў БХД прыцягнула ў палітыку мноства людзей, «якія не сталі б сябрамі іншых палітычных партыяў».
«За гэты час Беларуская хрысціянская дэмакратыя стала сапраўды абгрунтаванай платформай – са сваёй ідэалогіяй, са сваім поглядам на тое, што адбываецца ў Беларусі, часта адрозным ад поглядаў іншых палітычных структураў», – кажа Рымашэўскі.
Уладзімір Мацкевіч дапытаў аднаго з лідараў беларускай апазіцыі пра збор (і нязбор) подпісаў за кандыдатаў на пасаду прэзідэнта падчас кампаніі 2010-га ды канкурэнцыю з Паўлам Севярынцам.
Фота вокладкі: Сяржук Серабро