«Рэтра-зорка»: 50-годдзе першага альбома гурта «The Doors»


Сяргей Філімонаў пра гадавіну першага альбома легендарнага гурта.

Што значыць для сённяшніх пакаленняў імя Джым Морысан і гурт «Дзверы» («The Doors»)? Не ведаю. У маім юнацтве, ужо пасля смерці музыканта, усё новыя і новыя шэрагі маладзёнаў рабіліся прыхільнікамі і Джыма, і таго гурта, як толькі пачыналі знаёміцца з іхнымі запісамі. Зараз у студзені стукнула аж паўстагоддзя з выхаду першага альбома «The Doors». І рэшткі каманды сустрэліся з фанамі з той нагоды. Не ўсім пашанцавала як, скажам, Роўлінгам.

Легендарны Джым Морысан памёр яшчэ ў 1971 годзе ва ўзросце 27 гадоў. У 2013-м памёр Рэй Манзарэк, клавішнік каманды. Фэны пачулі: нешта адбудзецца ля клубу «Венецыя» у Лас Анджэласе і чакалі гадзінамі, пакуль рэшткі «Дзвярэй» не зʼявяцца перад імі.

«Так, 50 гадоў гурту. Мы пачыналі тут, мы завяршаем тут. Кола замкнулася», – кажуць Джон Дэнзмар і Робі Крыгер.

Больш выказванняў удзельнікаў легендарнай каманды – у відэа вышэй.

Дарэчы, першы альбом гурта «Дзверы» – гэта абавязковая частка калекцыі сапраўднага меламана.