Свет Рэспубліканец Трамп абвінаваціў аднапартыйца ў падмане выбарцаў


Трамп кажа, што Круз ужыў дэзынфармацыю і рассылку фальшывых дакументаў аб парушэннях падчас так званых кокусаў – адкрытых папярэдніх унутрыпартыйных выбараў кандыдатаў, што прайшлі ў штаце Аёва.https://www.youtube.com/watch?v=o39U7KE6FA8Паводле Трампа, выбарчы штаб Тэда Круза зрабіў рассылку і-мэйлаў да выбарцаў, у якой паведаміў, што яшчэ адзін кандыдат-рэспубліканец – Бэн Карсан – сыходзіць з дыстанцыі. Напрыканцы ліста прыхільнікаў Карсана заклікалі галасаваць за Тэда Круза.«Потым Бэн Карсан не атрымаў галасоў, а Тэд Круз атрымаў галасы. Вы скажаце: ды ладна! А потым апытанне паказала, што я меў рацыю, бо яны абышлі нас на 5%. Гэтыя палітычныя справы вельмі небяспечныя, а вось гэтыя палітыкі – зусім бессаромныя», – заявіў Доналд Трамп.Тэд Круз часткова прызнаў абвінавачанні. Ён заявіў, што ягоная каманда проста пераслала выбарцам тэлесюжэт кампаніі CNN, які пазней аказаўся памылковы. І гэта нібыта нармальна.«Я выбачыўся перад Бэнам Карсанам за тое, што мая каманда не выпусціла ўдакладнення, што ён не здымаецца з гонкі. Але гэта не тая выбарчая кампанія, у якой мы робім ахвярных казлоў з працаўнікоў нашага штабу, каб гэта прывяло да палітычных мэтаў кагосьці іншага. У нас не будзе ніякіх ахвярных казлоў», – адзначыў Тэл Круз.Цікава, што абодва кандыдаты-рэспубліканцы раней былі саюзнікамі ды нават разам выступалі на перадвыбарчых мітынгах. Але потым перайшлі на ўзаемныя прэтэнзіі і абразы.«Нам не трэба прэзідэнт, народжаны ў Канадзе, праўда?!» – пытаецца Доналд Трамп.«Калі б Доналд быў прэзідэнтам, то аднойчы мы б прачнуліся і даведаліся, што ён нанёс ядравы ўдар па Даніі», – мяркуе Тэд Круз.Варта адзначыць, што і Трамп, і Круз ідуць на выбары без падтрымання кіраўніцтва Рэспубліканскай партыі. Затое ёй карыстаецца сенатар ад штату Флорыда, сын кубінскіх эмігрантаў Марка Руб’ё. Падчас першых папярэдніх унутрыпартыйных выбараў – кокусаў у Аёве – Руб’ё заняў трэцяе месца сярод прэтэндэнтаў-рэспубліканцаў. У аўторак кандыдатаў на прэзідэнцтва ад абедзвюх партыяў будзе выбіраць штат Нью-Гэмпшыр, а самі выбары пройдуць толькі 8 лістапада.

Каментары