Рэпартаж з беларускай вёскі, якую ЗША маглі знішчыць ядравым ударам


Бамбасховішча ў вёсцы Прыбыткі было – у дзіцячым садку. Але вучэнняў ніхто не праводзіў. Людзі не паспелі б уратавацца.Паводле рассакрэчаных архіўных дакументаў, пад ядравыя ўдары, якія планавалі ЗША ў перыяд халоднай вайны, траплялі перадусім беларускія гарады і вёскі, побач з якімі знаходзіліся стратэгічныя вайсковыя аб’екты. Сярод іх Менск, Баранавічы, Бабруйск, Быхаў, Ворша.Адным з такіх населеных пунктаў была вёска Прыбыткі (Гомельскі раён). Людміла Дарафеева ў 1960-я кіравала дзіцячым садком, які толькі адчыніўся. І ў ім было бамбасховішча. Але вучэнняў ніхто ніколі не праводзіў, прызнаецца жанчына.

«Дзеці былі б схаваныя, а што датычыць дарослых… Адназначнага адказу тут няма», – кажа гісторык Андрэй Пісарэнка.

Нядаўна ў руках гомельскіх краязнаўцаў апынуліся ўнікальны фотаздымак, зроблены амерыканскім шпіёнскім спадарожнікам у 1960-я гады. Дзякуючы яму, можна было разлічыць, якія стратэгічныя самалёты тут стаялі, а таксама прыкладную колькасць асабістага складу, які іх абслугоўваў.Ці захоўвалася на Зябраўскім аэрадроме, які знаходзіўся побач, ядравая зброя, глядзіце вышэй у відэасюжэце з праграмы «Рэпартэр».

Іншыя тэмы праграмы «Рэпартэр»

Пенсіянер вырашыў збудаваць верталёт

Пенсіянер Міхаіл Еўжык вырашыў сваймі сіламі пабудаваць сапраўдны гелікоптар. Больш за тое – адкрыць лётны клуб для юнакоў. Навошта? У атрафіраваным да ўсялякай індывідуальнай дзейнасці савецкім часам грамадстве ён выглядае сапраўднаю “белай варонай”. Для яго жыццё ў гэтым узросце таксама, як і ў маладосці, напоўненае цікаўнасцю да навакольнага сусвету і людзей.

Набыла станок, каб паказваць свету традыцыі беларускага ткацтва

Мініяцюрны ткацкі станок набыла жыхарка гораду Пінску Тамара Якімовіч адразу, як толькі выйшла на пенсію. Майстэрствам ткацтва яна валодала яшчэ з дзяцінства – як ткаць ручнікі, яе вучыла маці. Але актыўная прага да аднаўлення традыцыяў прыйшла толькі ў сталым узросце. Цяпер ейныя працы ўпрыгожваюць не толькі ўласны дом, але і прыватныя калекцыі ў розных краінах свету. Як захоўваць і памнажаць традыцыі, а таксама знайсці сваё прызначэнне ў жыцці.

Вышыванкі на Беларускім тыдні моды

Жаданне зрабіць нешта асаблівае для беларусаў падштурхнула іх да стварэння стылёвага адзення з беларускім арнаментам. Маладзёнаў нават запрасілі паказаць сваю калекцыю на Беларускім тыдні моды. Дагэтуль мадэлі ніколі не шпацыравалі па подыуме ў адзенні з нацыянальным каларытам. Павел і Карына падзеляцца сакрэтамі свайго поспеху.Праграма «Рэпартэр» выходзіць на «Белсаце» шточацвер а 21:40.

ІА, belsat.eu