Рэдактар газеты «Навинки»: Ёсць межы для жартаў


Смяяцца ці не смяяцца. А калі так – то з чаго? Галоўны рэдактар легендарнай газеты «Навинки» распавядае пра аднаўленне праекту і разважае пра этычныя межы жартаў, актуальныя для беларусаў.

«Грамадства пасталела і навучылася смяяцца над сабой. У нас не стаіць задача шакаваць альбо абразіць. Ёсць задача звярнуць увагу праз жарты, каб людзі самакрытычна на сябе паглядзелі. Гэта было і ў папярэдніх нашых праектах. Некаторым не хапае самакрытыкі», – кажа Паўлюк Канавальчык, адзін з аўтараў новага праекту «Navinki.Today».

Чаму беларусы нервова рэагуюць на гумар і дзе мяжа паміж гумарам ды абразай – у «Размове Сцебуракі».