Мaю прaвa Рэакцыя беларусаў на падвышэнне пенсійнага ўзросту


Глядзіце ў выданні:

Невінаваты ў ДТЗ адбывае 4,5 гады «хіміі».Паводле генеральнага плану развіцця Менску, галоўная праблема сталіцы – няспыннае ўшчыльненне забудовы і знішчэнне зялёных зонаў.Рэакцыя беларусаў на падвышэнне пенсійнага ўзростуБайцоўскі сабака напаў на жанчыну.Дзейнае заканадаўства не прадугледжвае права адмовіцца ад непатрэбнай паслугі ЖКГ.Вяртанне з адпачынку для сям’і Дубадзел аказалася трагедыяй. У выніку аўтамабільнай аварыі Таццяна стала інвалідам, ейны муж атрымаў пералом хрыбетніка, а маленькая дачка цудам выжыла. Кіроўца і пасажыр другой машыны ў гэтым здарэнні загінулі. Экспертыза паказала наяўнасць алкаголю ў крыві памерлых. Пасля здарэння Аляксей Дубадзел праходзіў у справе як пацярпелы, але ў выніку следчых і судовых перыпетыяў аказаўся вінаватым у ДТЗ і цяпер адбывае 4,5 гады «хіміі» ды мусіць сплаціць шматмільённую кампенсацыю сваякам загінулых.Менчукі атрымалі магчымасць азнаёміцца з генеральным планам забудовы сталіцы да 2030 года. Галоўная праблема Менску, якую пабачылі гараджане ў перспектыве, – няспыннае ўшчыльненне і знішчэнне зялёных зонаў.Выбары кіраўніка Беларусі скончыліся прадказальным вынікам. Адразу пасля іх чынавенства пачало абмяркоўваць непапулярную ў электарату тэму аб падвышэнні пенсійнага ўзросту. Мы запыталіся ў мінакоў, як яны да гэтага ставяцца?Байцоўскі сабака без намордніка напаў на жанчыну, якая выгульвала свайго маленькага сабачку. Сведкі дапамаглі адбіцца ад нападу пітбуля, калі гаспадар жывёліны стаяў побач. Аднак малы сабака моцна пацярпеў, а жанчыне ампутавалі фалангу пальца.Жыхары аднаго са сталічных дамоў незадаволеныя тым, што мусяць заплаціць за цяперашні рамонт у сваім пад’ездзе. Але, паводле дзейнага заканадаўства, яны не могуць адмовіцца ад гэтай паслугі ЖКГ ды ім давядзецца аплаціць выкананыя працы.

Каментары