Прыват з Валярынай Куставай Размовы з целам, або Аддамся ва ўмелыя рукі. Тэхнікі цялеснай тэрапіі ці эратычны масаж?


Героі праграмы распавядаюць пра тое, чым яны не дзеляцца нават з сябрамі ў сацыяльных сетках. «Прыват» – душэўна пра чалавечыя душы і мары.

Мы часта жартуем: «Баліць – значыць, жывы». Дый наконт цярплівасці беларусаў складаюцца анекдоты. Трыванне болю і дыскамфорту не забівае, але пагаршае якасць жыцця. Як пазбавіцца ламотаў і расслабіць заціснутыя мышцы? Як разняволіцца? Як урэшце пачуць сваё цела. Тэма праграмы – «Размова з целам, або Аддамся ва ўмелыя рукі». Госць студыі – Сяргей Шлапак, масажыст, целавы тэрапеўт, псіхолаг.

Цялесны тэрапеўт Сяргей Шлапак даследаваў цела Валярыны Куставай і паказаў ейную трыгерную кропку. Дзеля гэтага паэтка нават распранулася перад тэлекамераю.
Якая колькасць масажаў аптымальная, каб быць здаровым, ці можа масаж пагоршыць стан і як уплывае на масу цела, ці магчыма рэальна пахуднець? Масажыст раскрыў таямніцы сваёй прафесіі ды пахваліўся тым, колькі сантыметраў тлушчу яму ўдалося зняць сваім пацыенткам.

Падзел на псіхалогію і фізіялогію існуе толькі ў падручніках ці ў рэальным жыцці?

Псіхолаг Арсенія Валадзько распавядзе, як вылекаваць хваробы, узяўшы пад кантроль свае эмоцыі.

Не засталося без увагі і пытанне эратычнага масажу. Колькі каштуе такі масаж і што можа ўваходзіць у склад такой паслугі. І ці здараліся жаночыя аргазмы ў практыцы масажыста?

Марыя Гаўрылава падзеліцца паспяховым практыкумам па ёзе як метадам лекавання.
А як вы размаўляеце са сваім целам? Дзяліцеся з «Прыватам», бо «Прыват» – гэта, у прыватнасці, і пра вас.

Натхняйце і натхняйцеся! Шчыра, востра, па-беларуску.

Праграму «Прыват» Валярыны Куставай глядзіце штоаўторак а 19.00 на тэлеканале «Белсат».

Каментары