Размеркаванне пасля ВНУ ў Менск і Салігорск: параўноўваем жыццё, заробкі ды выдаткі


Сёлета Прэзідэнт даў універсітэтам даручэнне размеркаваць 100 % выпускнікоў. І некаторыя ВНУ адразу паспрабавалі адабраць так званыя «вольныя» дыпломы.

«Людзям пачалі тэлефанаваць, пагражаць, што размеркаванне ў іх дачыненні было праведзена з парушэннем працэдуры, – распавядае Зміцер Варнашоў, эксперт БАСС (Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання).

Некаторым з такіх выпускнікоў прапанавалі ўладкавацца на кафедрах вну на 0,25 стаўкі, а значыць, яны будуць атрымоўваць заробак каля Br 70 і не мець магчымасці паўнавартасна будаваць кар’еру цягам двух гадоў.

Аднагрупніцам Зарыне і Аліне пашанцавала выбраць запатрабаваную спецыялізацыю, таму заявак на размеркаванне ім хапіла. Дзяўчаты сябравалі падчас навучання ў Менскім дзяржаўным медычным універсітэце, але пасля размеркавання адна паехала адпрацоўваць у Салігорск, другая засталася ў сталіцы.

Як жывуць дзяўчаты і на што выдаткоўваюць першыя заробленыя грошы, а таксама чаму дабрабыт выпускнікоў, якія працуюць па размеркаванні, ілюзорны, глядзіце ў сюжэце праграмы «Асабісты капітал» (відэа вышэй).