Агляд падзеяў культуры Раздалі Пуліцэраў


Узнагароду ў катэгорыі «Фатаграфія. Навіны» раздзялілі паміж чатырма фатографамі, сярод якіх аўтар рэпартажу з вяселля чачэнскага міліцыянта з 17-ай гадовай.https://www.youtube.com/watch?v=Gkp6Y3c68YEПуліцэраўскую прэмію ўручылі соты раз. Урачыстасць прайшла ў будынку Калумбійскага ўніверсітэту ў Нью-Ёрку.Адзін з залатых медалёў дастаўся групе журналістаў «Associated Press», якія апублікавалі вынікі расследавання ў Паўднёва-Усходняй Азіі: аказалася, што на амерыканскія сталы трапляе рыба, вылаўленая і дастаўленая з выкарыстаннем рабскай працы.Журналістку Алісу Рубін узнагародзілі за найлепшы міжнародны рэпартаж – аб ґвалце над жанчынамі ў Афганістане.Сярод мастацкіх твораў найлепшым прызналі раман «Спачувальнік» – гучны дэбют нарадзінца Вʼетнаму і прафесара ўніверсітэту ў Паўднёвай Каліфорніі Віета Тханя Нґуена, твор пра чалавека, які на фоне вайны ў Вʼетнаме разрываецца паміж камуністычнымі перакананнямі ды адданасцю сябрам. Раней «Спачувальніка» назвалі кнігаю года шмат якія ўплывовыя выданні.Кніга пра аматара сонца і хваляў «Дзікія дні: жыццё серфера» атрымала прэмію за найлепшую біяграфію. Яе аўтар, напісаўшы, як выказалася журы, «інтэлектуальную аўтабіяграфію ды дарожнае кіно ў літаратуры», выступіў у незвычайным для сябе амплуа – вядомы Ўільям Фінэґан перадусім матэрыяламі пра расізм ды пра міжнародную палітыку.Найлепшым творам немастацкай літаратуры прызналі кнігу амерыканца Джоўбі Ўорыка пра пачаткі агрэсіўнага ісламізму, якія прывялі да зʼяўлення «Да’іш».Аднак узнагароды – не толькі за моцнае слова, але і за самыя значныя і важныя выявы. Пуліцэраўскі прыз за найлепшую навінную фатаграфію падзялілі фатографы з «Томсан Ройтэрз» і «Нью-Ёрк Таймз», якія асвятлялі крызіс уцекачоў. У тым ліку за фатаграфіі ўзнагародзілі расейца Сяргея Панамарова, які на постсавецкай прасторы праславіўся серыяй здымкаў з вяселля кіраўніка чачэнскага РУУСу з 17-гадовай Луізаю Гайлабіевай.Іншыя тэмы:

Нямецкі гісторык Томас Бён прэзентаваў у Менску сваю кнігу «Менскі феномен».У Гомлі паказалі працы Юдэля Пэна.

Марына Вашкевіч

Каментары