Расея выкарыстоўвае Беларусь на падтанцоўцы. Класкоўскі пра вучэнні «Захад»


Паміж хаўруснікамі прабегла чорная котка, – кажа ў эфіры «Белсату» палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі.

Аналітыкі пераацанілі крок абодвух хаўруснікаў, калі Пуцін не наведаў беларускія, а Лукашэнка – расейскія палігоны. Меркавалася, што такім чынам Менску Масква не хацелі яшчэ раз злаваць Захад. Але аказалася, што два правадыры паміж сабой проста не дамовіліся. Як заявіла спадарыня Эйсмант, «мы чакалі Пуціна, а ён не прыехаў». А Лукашэнка ў Маскву проста не збіраўся: гаспадар вучэнняў – нібыта Беларусь.

Аднак, калі паглядзець расейскія медыі, «Захад» збольшага праходзіць у Расеі, а Беларусь – збоку прыпёку. І апошняе падобна на праўду.

Расея на самой справе ладзіць гэтымі днямі цэлы каскад розных, не звязаных нібыта паміж сабой вучэнняў. Аднак гэта ўсё частка вялікае стратэгічнае задумы. Відавочна, што Расея выкарыстоўвае Беларусь, так бы мовіць, на падтанцоўцы.

Размова Валера Руселіка з Аляксандрам Класкоўскім адбылася ў эфіры «Гарачага каментару» 19 верасня.