Спадар Вячаслаў пастанавіў набыць жонцы аўтамабіль год таму. Выбраную мадэль афіцыйна ў Беларусі не прадавалі. Але на сайце av.by знайшлася абвестка аб продажы гэткага аўта, прывезенага з Расеі.
Па аўтамабіль, што прывезлі з краіны-суседкі на аўтавозе, Вячаслаў прыехаў на рынак Ждановічы. Набыццё была афіцыйна аформленае праз дамову куплі-продажу. У ДАІ не ўзнікла аніякіх заўвагаў ні да аўта, ні да дакументаў. Перад набыццём Вячаслаў спраўдзіў він-нумар аўтамабіля: тады ўсё было чыста.
Але спраўджанне наноў праз пару месяцаў паказала іншы вынік. Выявілася, што аўта знаходзіцца ў рэестры закладаў Расейскае Федэрацыі ды фактычна ёсць маёмасцю расейскага банку. Партал abw.by распачаў сваё расследаванне праблемы. Высветлілася, што гэткіх выпадкаў з закладзенымі расейскімі аўтамі ўжо дзясяткі.