Расейскія палітычныя ўцекачы яднаюцца ў замежжы


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGbjNIeFJUWUVlTGMlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Расейскія палітэмігранты яднаюцца, прынамсі на два дні ў літоўскай сталіцы. У Вільні сёння завяршыў працу двухдзённы Форум свабоднай Расеі. Дзясяткі экспертаў абмяркоўвалі шляхі выйсця з палітычнага, эканамічнага і гуманітарнага крызісу.Апроч апазіцыйных да палітыкі Крамля поглядаў, удзельнікаў Форуму абʼяднала яшчэ і неабходнасць зʼехаць з Расеі з палітычных прычынаў. Сярод знакавых палітэмігрантаў – чэмпіён свету па шахматах, палітык Гары Каспараў, бізнесовец Яўген Чычваркін, былы намеснік прэмʼера Расеі ў 90-ыя Альфрэд Кох. Апошні цяпер жыве ў Нямеччыне і кажа пра неабходнасць далейшага працягнення палітыкі санкцыяў супраць Расеі.Сярод галоўных тэмаў на парадку дня – стаўленне да парламенцкіх выбараў, якія пройдуць у Расеі ў верасні, а таксама сумеснае з расейскімі праваабаронцамі падтрыманне палітзняволеных. Што да эканамічных перспектываў, бягучая мілітарыстская палітыка Крамля не дазваляе Расеі разлічваць на эканамічны рост, лічыць Андрэй Іларыёнаў, былы дарадца Уладзіміра Пуціна. Паводле Іларыёнава, расейскія ваенныя кампаніі ва Украіне і Сірыі, а таксама гібрыдная вайна з Турцыяй пакрокава пагаршаюць эканамічную сітуацыю ўнутры Расеі.Беларускае пытанне гучала ў кулуарах і, паводле расейскіх экспертаў, Масква працягне рабіць максімум высілкаў, каб перадухіліць еўрапейскі выбар Беларусі.

ЯЎГЕН КІСЯЛЁЎ, ЖУРНАЛІСТ:«Калі Беларусь выпадае з зоны расейскага ўплыву, у якой сітуацыі аказваецца тады Калінінградскі анклаў?»

Паводле арганізатараў Форуму, цяпер існуе некалькі цэнтраў расейскай апазіцыі ў замежжы: у ЗША, Вялікай Брытаніі, Польшчы і ў той жа Літве. Адна з мэтаў арганізатараў віленскага форуму – кансалідацыя працы расейскіх экспертаў і палітыкаў, якія зʼехалі з краіны.АН, belsat.eu