Расейскі джын вырываецца з бутэлькі. Гарлавіна – Беларусь


Пра тое, што будзе з Еўропай калі расейцы адхіляць Лукашэнку ад улады і як Трамп можа дапамагчы Беларусі – глядзіце ў «ПраСвеце» з Сяргеем Пелясою. Таксама ў праграме – чаму міжнародная каньюнктура цяпер карысная для Пуціна? Які ягоны галоўны месыдж для Лукашэнкі? Ці Лукашэнка памяняў тактыку? Чым небяспечная блізкасць зяця Трампа, Джэрэда Кушнэра, да прэзідэнта?

Расея афіцыйна распачала падрыхтоўку да ваенных вучэнняў Захад 2017

Адныя адмыслоўцы лічаць, што гэта будуць самыя вялікія манеўры з часоў халоднай вайны. Іншыя кажуць нават пра пачатак расейскай анексіі Беларусі. Што адбудзецца ў верасні і як гэта можа паўплываць гэта на лёс нашай краіны? Разбіраўся Руслан Шошын. Каментуюць Аляксей Арэстовіч, экс-кіраўнік Службы бяспекі Украіны Валянцін Налівайчанка і вайсковы аглядальнік Аляксандр Алесін.

Канфлікт НАТА з Расеяй пачнецца з Беларусі

Як абараніць дзяржавы Балтыі ды Польшчу ад атакі Расеі з тэрыторыі Беларусі? Над гэтым ламалі галовы падчас ваеннай гульні «Hegemon» – балтыйская кампанія. Кампʼютарную сімуляцыю сучаснага вайсковага канфлікту з такою назвай упершыню зладзілі ў Варшаве. Вынікі і высновы сакрэтныя. Іх перададуць польскаму ды амерыканскаму кіраўніцтву. Сяргей Пеляса з «Белсату» стаўся адзіным беларускім журналістам, які прысутнічаў на прэзентацыі гульні. Якую ролю адвялі ў ёй Беларусі. Каментуе Арсень Сівіцкі, дырэктар Цэнтру стратэгічных і замежнапалітычных даследаванняў

«Лукашэнка асабліва баіцца супернікаў у сваім апараце бяспекі, якіх можа патэнцыйна падтрымаць Расея».

Наколькі сцэнар ваеннай гульні «Гегемон» рэалістычны? Інтэрв’ю з Дэйвідам

Маккўэйдам, рэдактарам парталу «Геапалітычны выведвальны сэрвіс».

Першы тыдзень Трампа без Расеі

Усяго тыдзень у якасці гаспадара Белага дому, а ўжо працуе закасаўшы рукавы – такое ўражанне можа скласціся, калі зірнуць на колькасць перадвыбарчых абяцанняў, пастанову выканаць якія ўжо падпісаў Доналд Трамп. Не абышлося і без скандалаў ды цэлага шэрагу канфліктных пастановаў. Пра першыя дні адміністрацыі Трампа – Усевалад Шлыкаў.

«Супрацоўнікі Трампа за ягонымі плячыма нядобра выказваюцца пра шэфа»

Калі раней была падобная сітуацыя? У чым комплекс Трампа? Якія справы Пуцін з Трампам могуць абмяркоўваць падчас першай размовы. Працяг размовы з Дэйвідам Маккўэйдам.

Дом культуры побач з лінія фронту

У горадзе Мар’інка каля Данецка, ва Украіне працуе Дом Культуры. Ён стаціь за два кіламетры ад лініі фронту якая падзяляе Украіну ад ДНР. Падчас вайны будынак моцна пацярпеў, але мясцовыя ўлады і работнікі культуры яго аднавілі. Там цяпер працуюць бібліятэка і краязнаўчы музей. А побач адбываюцца баявыя дзеянні, нягледзячы на менскія пагадненні. Як гэта працаваць у Доме культуры побач з вайной? Рэпартаж Антося Цялежнікава.