Раманчук: У Беларусі пачаўся працэс «зряплаты»


Рост заробкаў павялічвае і інфляцыю. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе начальніка галоўнага ўпраўлення манетарнай палітыкі і эканамічнага аналізу Нацбанку Дзмітрыя Мурына.

Паводле эканаміста Яраслава Раманчука, намеснік федэрацыі прафсаюзаў у размове з ім прызнаў, што ў Беларусі пачаўся працэс «зряплаты», калі выдатнасць працы адстае ад тэмпаў узросту намінальных заробкаў больш у 3-4 разы.

Раманчук адзначае, што Нацбанк не для людзей, а для партнёраў па ўраду.

«Агра-бароны і прамысловыя бароны не плацяць за інфляцыю. Ім патрэбныя халяўныя грошы, каб стымуляваць экспарт. Экспарт расце, але імпарт расце яшчэ больш. Гэта павялічвае ціск на беларускі рубель. Нацбанк разумее, а што будзе з беларускім рублём і бюджэтам, калі здарыцца трагедыя з расейскім рублём? І тады трэба будзе спадзявацца на рэакцыю ўраду і насельніцтва на курс 2,5-3 рублі за долар».

Больш глядзіце ў «Гарачым каментары»