Пуцін шукае хаўруснікаў і дамаўляецца з Іранам


Перамовы з іранскім прэзідэнтам акрэслілі больш як тры дзясяткі супольных праектаў. Якія вызначылі прыярытэты?Пацяпленне дачыненняў пасля шматгадовай палітычнай і эканамічнай ізаляцыі. Іран з надзеяй прывітаў Уладзіміра Пуціна. У сваю чаргу гаспадар Крамля дэклараваў сурёзныя перспектывы супрацы.

«Мы маем намер развіваць дынаміку нашых гандлёвых сувязяў», – заявіў Уладзімір Пуцін.

Галоўны поспех – гэта 35 супольных праектаў у самых розных галінах эканомікі. Аднак перш за ўсё – гатовасць Расеі вылучыць Ірану крэдыт нават на $ 7 млрд з мэтаю актывізаваць прамысловую кааперацыю. У сваю чаргу Тэгеран не хаваў спадзеваў на дапамогу Масквы ў рэалізацыі газавых праектаў. Маўляў, Расея як буйны вытворца і экспарцёр сыравіны, магла б паспрыяць у рэалізацыі пакуль ізаляваных крыніцаў іранскага газу. У рамках супольных праектаў вялася гаворка і пра ядравую энергетыку.

«Мы будзем садзейнічаць у рэалізацыі адпаведнага плану дзеянняў у рамках іранскай ядравай праграмы», – акрэсліў планы расейскі прэзідэнт.

Аднак гэтае пытанні не адназначна ўспрымае Захад. Супраца Расеі ў гэтай галіне з краінаю, якая яшчэ да нядаўна была пад санкцыямі па падазрэнні ў рэалізацыі далёка не мірных ядравых праектаў, можа выклікаць занепакоенасць у партнёраў. Але прыярытэты збольшага пакуль вызначае крызіс у іншай краіне – Сірыі ды вайна з тэрарызмам на Блізкім усходзе і Еўропе. Вайна з «Ісламскаю дзяржаваю» таксама заставалася ў цэнтры ўвагі перамоваў у Тэгеране.

Каментары