Верагодны саўдзельнік «эскадронаў смерці» загаварыў. Былы баец СОБР Юрый Гараўскі даў эксклюзіўнае інтэрв’ю «Deutsche Welle». Ён распавёў, што ўдзельнічаў у выкраданні і забойстве праціўнікаў Лукашэнкі 20 год таму. Што сталася з экс-міністрам унутраных спраў Юрыем Захаранкам, старшынём Цэнтрвыбаркаму Віктарам Ганчаром ды бізнесоўцам Анатолем Красоўскім? Пра гэта казалі многія, але ўпершыню гаворыць датычны за забойства.
Размова з тымі асобамі, якія найбольш сутыкнуліся з падзеямі 1999 года, у спецвыданні «Студыі Белсату»:
Юрый Гараўскі, былы баец СОБР
Зміцер Бандарэнка, каардынатар кампаніі «Еўрапейская Беларусь»
Алег Волчак, былы следчы, давераная асоба сям’і Юрыя Захаранкі
Алег Алкаеў, экс-начальнік СІЗА №1, аўтар кнігі «Расстрэльная каманда» (Берлін, 2011 год)
Алена Захаранка, дачка Юрыя Захаранкі
Да 20-й гадавіны знікнення Юрыя Захаранкі нашая журналістка Вольга Чайчыц рыхтавала матэрыял. Яго мы ўзялі з нашага архіву і таксама вырашылі ўспомніць.
Сяргей Падсасонны belsat.eu
Сюжэт глядзіце у выданні «Аб’ектыву»: