Адна з самых бессаромных схемаў з прыкметамі карупцыі ў гісторыі сучаснай Беларусі. Рэканструкцыя стадыёну «Дынама» коштам як тры аналагічныя еўрапейскія стадыёны адбывалася ўва ўсіх на вачах, але ніхто так і не зразумеў, як і каму разышліся бюджэтныя грошы.
160 мільёнаў долараў каштавала рэканструкцыя галоўнага сталічнага стадыёну. Такі каштарысны кошт запісаны ў інвестыцыйнай праграме Менску на 2019 год.
Бюджэт рэканструкцыі «Дынама» амаль утрая перавышае выдаткі на будаўніцтва стадыёну «Альянс» у Вене, які змяшчае на 6 тысячаў больш гледачоў. Праўда, менскі стадыён прыстасаваны яшчэ і для лёгкаатлетычных спаборніцтваў, але ў Скоп’е рэканструкцыя аналагічнага абʼекту абышлася больш як у чатыры разы танней.
Напрошваецца выснова, што значную частку бюджэту на рэканструкцыю папросту раскралі. Але як, калі за гэтым праектам сачылі на самым высокім узроўні?
Расследаванне журналістаў Станіслава Івашкевіча і Вольгі Ратміравай выявіла тых, хто зарабляў на непразрыстых схемах пры адбудове стадыёну. І знайшлі іх не ў турме, а на высокіх дзяржаўных пасадах.
Як працавалі схемы «распілу» бюджэту, вылучанага на рэканструкцыю стадыёну «Дынама», і хто на іх узбагачаўся? Колькі грошай падаткаплатнікаў сышло ў кішэні ўдзельнікаў рэканструкцыі ды чаму вінаватыя засталіся непакаранымі? Якім мог быць стадыён «Дынама» і што беларусы атрымалі ў выніку? Глядзіце ў чарговым расследаванні праграмы «Давайце разбірацца».
Праграму «Давайце разбірацца» глядзіце кожны чацвер а 19.05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4 A» (ранейшая назва «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.