Яны выдаюць песні на MC, відэа здымаюць на VHS, фатаграфуюць на стужку, а сілкуюцца шэрым наваколлем і ўсеагульнаю стомаю.
У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – «Nürnberg», пост-панк гурт, які сёлета стаўся адным з самых яскравых адкрыццяў у беларускай музыцы. У размове з Міраю Шульц музыкі распавядуць пра бойку з менскімі панкамі, выхад рэлізу ў Берліне, канцэрты ў Маскве і зайграюць творы з альбому «Skryvaj», які толькі што пабачыў свет.
Песні, якія гучаць у праграме:
- «U nikudy»
- «Patanuć»
- «Biessensoŭnaść»
- «Rasplyvajecca»
- «Los»
Глядзіце Belsat Music Live кожную
суботу а 21:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»),
онлайн або ў
закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.