Прэмʼера тыдня: «Маўчанне» Марціна Скарсэзэ


Скарсэзэ хацеў зняць наступную стужку яшчэ 30 гадоў таму. Гісторыя яе стварэння – адна з ліку найдаўжэйшых і найскладанейшых. «Маўчанне» – гэта прыгоды і пакуты святароў у Японіі ў 17-м стагоддзі, дзе яны спрабавалі распаўсюдзіць хрысціянства.

Падзеі адбываюцца ў Японіі 1600-х гадоў. Партугальскія святары шукаюць свайго настаўніка, які згубіўся ў варожым асяроддзі. Простыя японцы цікавяцца словамі Хрыста, феадалы ж знішчаюць распаўсюднікаў таго слова.

Прадзюсар Ірвін Ўінклер лічыць «Маўчанне» наймацнейшым у кар’еры Марціна Скарцэзэ.

Словы «наймацнейшы» не азначае і не абяцае бяздумнай забавы для гледачоў. Хутчэй за ўсё, тут мы сустрэнемся з высокімі стандартамі акторскага ды рэжысёрскага майстэрства.

«Нас запрасілі ў Ватыкан і мы дэманстравалі фільм Святому айцу, затым яго паглядзелі 400 братоў-іезуітаў. Папа Рымскі сказаў, што ведае гэтую кніжку добра і што экранізацыя яго ўразіла. Не так ужо часта выпадае паказваць кіно Святому айцу. Нашым «Ваўком з «Уол-Стрыту» ён не цікавіўся», – сказаў Ўінклер.

Прозвішчы стваральнікаў, актораў, тэматыка, захапленне самога Папы Рымскага абяцаюць нам няпростае відовішча да якога варта падрыхтавацца.

Паглядзець «Маўчанне» ў беларускіх кінатэатрах можна будзе з 26 студзеня.

Сяргей Філімонаў