Госці першага выдання «Belsat Music Live» – гурт «Vuraj», названы «Героем года – 2016» у беларускай музыцы ў версіі парталу Tuzin.fm.
Міра Шульц гутарыць з Сяргеем Доўгушавым пра запатрабаванасць і актуальнасць народных песень, а таксама пра юнацтва ў Воршы, вучобу ў кулінарным тэхнікуме і калядны стол. Музыкі жыўцом сыграюць тры песні, адна з іх упершыню прагучыць на публіку.
Госці другой часткі праграмы – заснавальнікі стылю фолк-мадэрн, гурт «Палац». З Алегам Хаменкам гутарым пра тое, як святкаваць Каляды ў сучасным горадзе, і слухаем адмысловы калядны сэт ад музыкаў.