Свет Праз закалоты фанатаў у Францыі забаранілі прадаваць алкаголь


Футбольныя жарсці лепш заліваць вадою, а не віном ці півам. Да такога рашэння прыйшлі ў Францыі. Алкаголь забаранілі прадаваць не толькі на стадыёнах і каля іх, але ў фан-зонах, дзе заўзятары глядзяць матчы на экранах.Забараніць продаж алкаголю запатрабаваў міністр унутраных справаў Францыі Бэрнар Казэнёў пасля закалотаў у Марселі.Сутычкі паміж расейскімі ды англійскімі фанатамі пачаліся яшчэ да нядзельнага матчу. За некалькі гадзінаў у бойку ўступілі каля 250-ці расейцаў ды ў некалькі разоў больш англічанаў. Не засталіся ў баку і мясцовыя жыхары арабскага паходжання. У выніку яшчэ да стартавага свістка ў крытычным стане аказаліся двое англічанаў, з сур’ёзнымі траўмамі шпіталізавалі аднаго расейца.Заўчора ж капітан расейцаў Васіль Беразуцкі на апошняй хвіліне гульні забіў гол прадстаўнікам Англіі ды выраўняў лік да нічыёй, адзін-адзін. Аднак расейскіх фанатаў гэта не залагодзіла. Яны пералезлі ў сектар англічанаў. Буянствы ўдалося спыніць толькі пры дапамозе абслугі.У выніку чацвёра мужчын атрымалі сур’ёзныя траўмы, каля 30-ці пацярпелі. Цяпер жа паліцыя робіць усё магчымае, каб запэўніць бяспеку на найбліжэйшыя дні.АЛЯКСАНДР ШПРЫГІН, КІРАЎНІК УСЕРАСЕЙСКАГА АБ’ЯДНАННЯ ЗАЎЗЯТАРАЎ:

«Днём у гатэль, дзе жыве УАЗ, прыязджалі 40 паліцыянтаў з аўтаматамі, урываліся ў нумары, перапісвалі дакументы, усіх сфатаграфавалі».

Паводле прадстаўніка расейскай амбасады ў Парыжы Сяргея Парынава, дваім затрыманым расейцам выставілі адміністратыўныя абвінавачанні. Імаверна, іх адправяць на радзіму і забароняць на пэўны тэрмін прыязджаць у Шэнгенскую зону. Французская паліцыя заяўляе, што некаторыя прыбылыя з Расеі асабліва небяспечныя.БРЫС РАБЭН, ПРАКУРОР МАРСЭЛЮ:

«Некаторых хуліганаў з Расеі, якія адмыслова трэнаваліся, удалося не пусціць у аэрапорце «МарыннЯн». На жаль, іншыя прыбылі іншымі транспартавымі сродкамі. Яны гатовыя да ультражорсткіх дзеянняў».

Аднак калі сутычкі паўторацца – ці то з боку расейцаў, ці англічанаў – наступствы могуць быць куды больш сур’ёзныя. УЕФА пагражае, што мае права адхіліць зборныя Расеі ды Англіі ад чэмпіянату. Праўда, такіх выпадкаў у гісторыі гэтых спаборніцтваў яшчэ не было.МВ, belsat.eu

Тэгі: ,
Каментары