Свет Праваслаўная царква не вітала прыезду Папы Рымскага ў Беларусь


Яны сустрэнуцца на нейтральнай тэрыторыі, каб паказаць еднасць. Як паведамляе прэс-служба Ватыкану, Папа Рымскі Францішак і Патрыярх Маскоўскі Кірыл падпішуць дэкларацыю аб адзінстве каталіцкай і праваслаўнай цэркваў. Гэты дакумент на шасці старонках рыхтавалі ды ўзгаднялі амаль два гады. Першая ў гісторыі сустрэча Папы Рымскага і Маскоўскага патрыярха пройдзе ў пятніцу ў сталіцы Кубы.https://www.youtube.com/watch?v=NS-ltrnQkCoЧаго чакаць ад гэтай падзеі, і якое значэнне яна можа мець для Беларусі, «Белсат» распытаў прадстаўніка Ватыкану ў Віцебску святара Вячаслава Барка. Падаем словы святара:«Гэтая сустрэча рыхтавалася даўно. Сапраўды жаданнем каталіцкага касцёла з 90-ых гадоў было імкненне сустрэцца з праваслаўнай царквой. І трэба прызнаць, што ў XX стагоддзі Папа Рымскі неаднаразова сустракаўся са шматлікімі праваслаўнымі патрыярхамі. Дагэтуль не адбылося спаткання з Маскоўскім патрыярхам. Са свайго боку, каталіцкі касцёл хацеў, каб гэтая сустрэча адбылася. І шмат працы было зроблена яшчэ з часоў Пантыфіка Яна Паўла ІІ.Галоўнымі прычынамі, паводле праваслаўнай царквы, чаму не магла адбыцца сустрэча, былі наяўнасць грэка-каталіцкай царквы ва Украіне, і тое, што каталіцкі касцёл нібыта займаецца празелітызмам на кананічных тэрыторыях.

Гэтая сустрэча не будзе мець тэалагачінага зместу. Праблемы дактрыны каталіцкага касцёлу і праваслаўнай царквы парушацца не будуць. Размова, прадугледжаная цягам двух гадзінаў, будзе мець вольны характар. То бок, будуць парушацца розныя тэмы і праблемы. Напэўна, будуць закранацца тыя выклікі, якія стаяць сёння перад усім светам.

Чутныя каментары з праваслаўнага боку, што перш за ўсё размова будзе тычацца хрысціянаў, якія ўвесь час пераследуюцца.

Плёнам сустрэчы я лічу планаванне наступнай сустрэчы. Быў бы магчымым візіт Рымскага Папы ў Беларусь ці ва Украіну. Ужо неаднаразова Папа Рымскі атрымліваў запрашэнні ў нашую краіну і ад афіцыйных уладаў, і ад нашага каталіцкага касцёла, але заўсёды перашкодай было тое, што праваслаўная царква не вітала Рымскага Папы ў Беларусі».

Іншыя тэмы выдання праграмы «Свет»:Масква слязам не верыцьМаштабны знос гандлёвых павільёнаў і шапікаў пачаўся ў Маскве сёння ўначы. Па версіі ўладаў, усе будынкі зʼяўляюцца самастроем, а таму знос абсалютна законны. Аперацыю дэмантажу праводзілі пад покрывам ночы.У Грузіі крызіс малога бізнесуРэха расейскага эканамічнага крызісу, які адбіўся на ўсіх краінах-саюзніках Масквы, дакаціўся і да Грузіі. Аслабленне нацыянальнай валюты адчулі на сабе найперш малыя бізнесы. Але цяжка і вялікім кампаніям.Блумберг ідзе ў прэзідэнтыНовая фігура на палітычным полі ў ЗША. Мільярдэр Майкл Блумбэрг заявіў пра свае прэзідэнцкія амбіцыі. Былы мэр Нью-Ёрку плануе выставіць сваю кандыдатуру на найвышэйшую пасаду ў краіне як незалежны кандыдат. Тым часам у штаце Нью-Гэмпшыр распачаліся першыя падчас сёлетняй прэзідэнцкай кампаніі праймарыз.

Каментары