Гарачы каментар Праваабаронца: У Печах заўсёды была «фашыствуючая дзедаўшчына»


Праваабаронца Андрэй Бандарэнка выказаўся пра смерці беларускіх жаўнераў у вайсковых частках краіны.

Заява прагучала ў эфіры нашага тэлеканалу. Вось што сказаў Андрэй Бандарэнка:

«Я хацеў бы сказаць, што само паняцце «дзедаўшчына» існавала ў войску, хіба, са старадаўніх часоў, але тая дзедаўшчына, якая адбывалася ў Печах, не мае нічога агульнага з той «дзедаўшчынай павагі», якая заўжды існавала ў арміі.

Фактычна ў Печах існавала проста нейкая, хай на мяне ніхто не крыўдзіцца, «фашыствуючая дзедаўшчына», дзе не некаторыя не проста забіралі грошы, а атрымлівалі асалоду ад прыніжэння, збіцця і знішчэння сваіх таварышаў.

Што трэба рабіць? Па-першае, звяртацца ў наглядныя органы. Па-другое, прыцягваць увагу грамадскасці і праваабаронцаў да існуючых праблемаў. Па-трэцяе, трэба разумець, што гэты выпадак з Аляксандрам Коржычам можа закрануць усіх. Кожны беларус сёння мусіць задумацца, да якіх вынікаў могуць прывесці ціск уладаў і бяспраўе грамадзянаў. Трэба разумець, што пры кожным выпадку мы не можам заставацца абыякавымі і мусім прымаць паўнавартасны ўдзел у тым, каб аказваць падтрымку па любой нагодзе, калі нам стала вядома, што парушаныя правы нейкага грамадзяніна».

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Каментары