Праваабаронца: штрафы «белсатаўцам» – у адным шэрагу са «справай патрыётаў»


Пераслед на працягу ўсяго 2017 году журналістаў «Белсату», верагодна, звязаны з грунтоўным асвятленнем вулічных сацыяльных пратэстаў увесну, кажа старшыня Беларускага Хельсінкскага Камітэту Алег Гулак.

Масавыя штрафы «белсатаўцам» – у адным шэрагу са «справай патрыётаў», адзначае праваабаронца:

«Галачку тады паставілі і не могуць зразумець, што пара здымаць. Нібыта гэта «Белсат» выводзіў людзей на вуліцы!?»

Супрацьдзеянне працы журналістаў «Белсату» нагадвае перадузятае стаўленне калісьці да ўсяго бел-чырвона-белага, адзначыў кіраўнік БХК у праграме «Размова» напярэдадні Дня правоў чалавека і 10-годдзя нашага каналу, які будуць адзначацца 10 снежня.

Падрабязней пра гэта, а таксама пра тое, ці можна атрымаць кампенсацыю ад КДБ за беспадстаўны арышт, пра акалічнасці прысуду старшыні Салігорскага райвыканкаму, нячорна-белае супрацьстаянне ва Украіне – глядзіце ў поўным выданні «Размовы».