Умовы, у якіх часам даводзіцца працаваць дворнікам, выклікаюць шок і здзіўленне.
Міхаіл Якубоўскі – бабруйскі дворнік. Амаль кожная ягоная змена пачынаецца з абрывання галінаў з дрэваў. Робіць ён гэта, каб было чым месці вуліцу. Справа ў тым, што за некалькі месяцаў працы Міхаілу аніводнага разу не выдалі ні інвентару, ні спецвопраткі. Але трыванне ў працаўніка скончылася, калі ён атрымаў разліковы лісток за ліпень: да выплаты усяго 165 рублёў.
Праваабарончую праграму «Маю права» глядзіце кожную сераду а 19:05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.