«Пратэставалі, але абед быў паводле раскладу». Журналіст «Белсату» распавёў, што пабачыў у Каталунні


Здымачная група «Белсату» вярнулася з Барсэлоны. Іхны погляд на падзеі вакол рэферэндуму ў Каталунні ў «Гарачым каментары».

Канстытуцыйны суд Іспаніі забараніў парламенту Каталунні збірацца для абвяшчэння незалежнасці. Паседжанне дэпутатаў мае адбыцца ў панядзелак 9 кастрычніка. Суд папярэдзіў, што любыя спробы правесці сесію будуць лічыцца незаконнымі.

Як жа выглядалі пратэсты ў Каталунні, распавёў журналіст «Белсату» Дзяніс Дзюба:

«Гэтыя пратэсты мяне здзівілі тым, што яны быццам былі паводле раскладу. То бок каталонцы не пратэстуюць да выніку, накшталт «мы тут застаемся і застаемся, чакаем, пакуль улады не выйдуць да нас і скажуць што-небудзь». Пратэст сапраўды быў масавы, вуліцы былі запоўненыя, былі дзясяткі тысячаў людзей, але ў пэўны момант плошча станавілася абсалютна пустой. То бок абед паводле раскладу».

Больш – у відэа вышэй.