Размова дня Прафесар патлумачыў, як маскоўская прапаганда лепіць ворагаў і чым гэта небяспечна для Беларусі


Беларусы – у інфармацыйнай небяспецы ад гібрыднай вайны, якую вядзе Масква, кажа прафесар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту Андрэй Горных.

«Беларусы – назіральнікі, але зацікаўленыя, уключаныя. Бо вайна не сканчаецца на мяжы Беларусі і Украіны», – адзначае эксперт. Адно што плыні прапаганды гібрыднай вайны на нас выкідваюцца не ў такіх маштабах, як на ўкраінцаў.

Якраз пра ўспрыняцці гэтай вайны ў трох краінах і альтэрнатывы прапагандзе гаварылася ў Менску на навуковай канферэнцыя «Гуманітарная рэфлексія ва ўмовах вайны».

Андрэй Горных распавядаў, як ляпіліся і лепяцца вобразы ворагаў. Так, на Данбасе яны ствараліся дзесяцігоддзямі, проста цяпер «адбойны малаток памяняўся на кулямёт».

Пра тое, якая сувязь паміж ваеннымі дзеяннямі на Данбасе і стаханаўскім рухам, пра пацыфісцкія падыходы, якія дэвальвуюць герояў вайны, пра страшылкі прапаганды і пра тое, ці варта старацца іх абвяргаць – у поўным выданні перадачы «Размова дня» з Уладзімірам Мацкевічам.

Фотаздымак на застаўцы да відэа ТАСС

Каментары