Гарачы каментар Прафесар Лепін: АЭС пастаянна небяспечная – выкідвае радыеактыўныя газы і змяняе атмасферу


Аляксандр Лукашэнка прыйшоў да людзей навукі і з аднаго боку хваліўся дасягненнямі, а з іншага «пажурыў» – гаварыў, што шэраг выкладчыкаў не адпавядаюць сучаснасці. Таксама казаў, што па самым апошнім слове навукі будзе пабудаваная АЭС у Астраўцы. Нягледзячы на ўсе пратэсты.

Паводле прафесара і доктара тэхнічных навук Георгія Лепіна, пры гэтым кіраўніцтве ні пра якое развіццё навукі і тэхнікі размовы ісці не можа.

«Тое, што будуюць у нас, год назад паляцела ў расейцаў. На што мы спадзяемся, што ў нас яна будзе лепш працаваць?»

Прафесар кажа, што некалькі разоў звяртаўся да літоўцаў, пасля яны пачалі ціснуць на «нашых».

«Літва пачала дзейнічаць па маёй наводцы. І калі яны патрабавалі тлумачэння, на колькі надзейнымі будуць гэтыя рэактары, нашыя далі адзін вельмі цікавы адказ. На пытанне, ці не небяспечна мець такія станцыі, яны адказалі: гэты рэактар будзе закрыты дзвюма каўпакамі. Прычым яны абароняць яго нават у выпадку, калі на рэактар упадзе самалёт вагою да 9 тонаў які будзе ляцець з хуткасцю да 300 км/г. Я з такою сітуацыяй не сустракаўся».

Атамная станцыя пастаянна небяспечная, кажа госць праграмы.

«Яны выкідваюць радыеактыўныя газы і настолькі змяняюць атмасферу, што яна становіцца электраправоднай. У гэтым выпадку навальніцы стануць сухімі».

Цалкам размову з прафесарам Георгіем Лепіным глядзіце ў «Гарачым каментары»

Каментары