Гарачы каментар Прадпрымальнікі запрашаюць 15 лютага на мітынг у Менску


15-га лютага мітынг прадпрымальнікаў у Менску, спачатку заяўлены і напярэдадні адменены заяўнікамі, усё ж адбудзецца.Шматлікія дробныя бізнесоўцы з розных рэгіёнаў краіны гавораць, што не вераць у эфектыўнасць далейшых перамоваў з уладамі і гатовыя да больш радыкальных дзеянняў. У выпадку ж, калі з нейкіх прычын 15 лютага акцыя ў сталіцы сарвецца, прадпрымальнікі гатовыя сабрацца ў Гомлі на мітынг 22 лютага.Госць «Гарачага каментара» – лідарка прафзвязу прадпрымальнікаў «Разам» Ірына Яскевіч, якая адзначыла, што прадпрымальнікі плануюць сабрацца дзеля акцыі або на плошчы Незалежнасці, або на Кастрычніцкай плошчы. «Бо мы з рэгіёнаў нават не ведаем, дзе тая плошча Бангалор знаходзіцца ды і што там рабіць. Сабак сваіх мы дома пакінем. Таму мы пойдзем да людзей і будзем казаць, што нам цяжка, як і іншым людзям, што мы абражаныя тым, як да нас звяртаюцца і мы з гэтым не згодныя і кажам, што з гэтым трэба нешта рабіць», – заўважыла дзяячка.Прадпрымальнікі збіраюцца казаць на акцыі, што маюць права на працоўныя месцы. «Калі ў людзей таксама ёсць што сказаць, то міласці просім. Мы будзем рады ўсім, хто нас падтрымае і агучыць свае праблемы», – падкрэсліла спадарыня Яскевіч.Больш – у відэакаментары.МЯ, belsat.eu

Каментары