Фота на перадпраглядзе ITAR-TASS/ Stanislav Krasilnikov / Forum
Беларусы ядуць усе менш і менш малака і прадуктаў з яго: у 1990-м кожны наш суайчыннік з’ядаў і выпіваў 425 кілаграмаў малака, кефіру і тварагу, а летась – усяго каля 270 кілаграмаў, то бок у паўтары разы менш.
Ці каровы сталі менш даіцца? Відавочна, не. Проста Беларусь вырашыла стаць карміліцай для ўсіх ахвотных.
«І вось што атрымалася: экспарт малака за 15 год вырас у 7 разоў. Рост уражвае, і ўсе, хто можа тым хваліцца – хваляцца. Пахваліўся б і я, каб не падзенне спажывання малака і прадуктаў з яго ў Беларусі», – разважае эксперт «Асабістага капіталу» Міхал Залескі.
І тут варта параўнаць сябе з суседзямі. Ва ўмовах, калі цэны на сыравіну і камплектацыю растуць, палякі падвысілі сваю прысутнасць на наяўных рынках свету з 8 да 40% за 20 год, а мы – з 4 да 7 %.
«Мы лідарамі глабальнага рынку не станем з-за навуковага адставання, – працягвае Міхал Залескі. – Бо тут патрэбныя не толькі вялікія заводы і танная рабочая сіла, але і навука, што глядзіць у далёкую будучыню, а не ў рот начальству».
Што ў нас усе ж атрымоўваецца ўдала на Захад і як Беларусь можа зарабіць, глядзіце ў сюжэце праграмы «Асабісты капітал» (відэа вышэй).