Агляд падзеяў культуры Пояс Вітаўта і замкі – у часопісе для малых беларусаў


Віктарыны, загадкі ды яркія малюнкі замест школьных падручнікаў – працаўнікі Нацыянальнага гістарычнага музею стварылі беларускамоўны часопіс «Музейныя вандроўкі», які ахоплівае найбольш цікавыя тэмы гісторыі Беларусі.Дзякуючы часопісу пояс Вітаўта або мапу Вялікага Княства Літоўскага, зробленую на замову Радзівілаў, можна пабачыць, не заходзячы ў музей – у тэматычных выданнях будуць сабраныя малюнкі і фотаздымкі гістарычных скарбаў з часоў палеаліту да Першай сусветнай вайны.Часопіс існуе ў электроннай версіі, спампаваць яго можна бясплатна на сайце музею. У кожным нумары ёсць інтэрактыўны дадатак: націснуўшы на малюнак, можна перайсці на «YouTube» і паслухаць песні «Старога Ольсы» або паглядзець мульцік пра беларускія замкі.

«Калі ў дзяцей з’явілася незвычайнае для іх слова… мы даем у канцы часопісу слоўнічак», – распавядае Дар’я Вострагаловая, навуковая працаўніца Гістарычнага музею.

«Музейныя вандроўкі» можна смела назваць сямейным часопісам, бо цікавы ён будзе і дзецям, і дарослым, верыць ілюстратарка Кацярына Першына:

«Я спадзяюся, там будзе цікава і маленькім дзецям паглядзець… інфармацыю такую больш сур’ёзную».

У планах рэдактараў – стварыць друкаваную версію, каб дзеці маглі расфарбаваць малюнкі ды прайсці лабірынт з асадкаю ў руках. Выдаваць часопіс будуць раз на квартал – цяпер можна спампаваць два нумары – пра рыцараў і замкі, далей рэдактары плануюць распавесці пра беларускі тэатр, слуцкія паясы, шляхецкую вопратку ды выяўленчае мастацтва.ІНШЫЯ ТЭМЫ:Птушкі, кіно і кветкі – ахвотных развіваць Магілёў «гадуе” праект «Цяпліца”,Дух кабарэ – французскага, нямецкага і беларускага – у Гомлі.Вільня адтанчыла пад спеў Міхалка.Наста Храловіч, Вольга Гардзейчык, «Белсат»

Каментары