Сальдa План ураду на 5-годку: у Беларусі будзе лепш, чым у ЕЗ


Тэмпы росту валавога ўнутранага прадукту будуць вышэй чым у Еўразвязе ды Расеі. Гэткі прагноз праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на бліжэйшыя пяць гадоў. Да канца тыдня ўрад мае ўзгадніць яе з кіраўніком краіны.

«Урад проста знаходзіцца ў стане стрэсу. Эканамічная сітуацыя моцна пагаршаецца. І ў такіх варунках неабходныя меры па рэструктурызацыі. Але пра гэта няма гаворкі. Яшчэ адзін момант – гэта тэмпы. Ці ёсць сэнс ставіць праблемай тэмпы росту? Калі эканоміка ў крызісе, то для яе галоўным зʼяўляецца змена наагул эканамічнага поля», – тлумачыць эканаміст Леанід Заіка.

Асноўныя моманты праграмы сведчаць, што кіраўніцтва краны ў бягучай пяцігодцы не плануе правядзенне рэформаў. Затое чыноўнікі падлічылі, што ў выпадку выканання запланаваных задачаў тэмп росту ВУП павялічыцца ў 1,7 разы. Праўда, аніводзін з паказнікаў папярэдняй аналагічнай праграмы не быў дасягнуты.«Існуе бачанне ў чыноўнікаў, што неабходна нешта памяняць. Але галоўным чынам праблемы ў выпрацоўванні ідэяў. Мы намагаемся штучна прывязацца да таго, што было раней. І пры гэтым не спрабуем паглядзець, што будзе заўтра. І часта гэта звязана з тым і выражаецца такім чынам, што мы думае пра эканамічны рост, але забываем пра эканамічнае развіццё, а гэта зусім розныя рэчы», – лічыць эканаміст Антон Болтачка.За кошт чаго будзе адбывацца запланаваны рост эканомікі, чыноўнікі ў праграме не канкрэтызуюць. Сярод некаторых захадаў называюцца эфектыўныя інвестыцыі, рост прадукцыйнасці працы ды дыверсіфікацыя экспарту. Таксама вядзецца пра адмову ад субсідавання стратных дзяржпрадпрыемстваў. Таму праграма выглядае не як план дзейнасці, але як пажаданні ды спадзяванні чыноўнікаў.Выглядае, што ва ўраду няма выразнага плану дзеянняў, якія б дазволілі Беларусі самастойна будаваць сваю эканамічную будучыню. Зрэшты і самі чыноўнікі прызнаюць, што насамрэч праграма – гэта фармуляванне задачаў.Таксама ў выданні: Бліжэй да Еўроры. Структура аўтарынку мяняецца праз крызіс.

Каментары