Хвалявацца за дзіця большасць бацькоў пачынае яшчэ з першых дзён яго з’яўлення ў сям’і. У такім выпадку вытворцы электронікі прапануюць набыць радыё- ці відэаняньку. З радыёнянькаю вы можаце чуць, што робіць дзіця ў іншым пакоі, а функцыя «відэа» дазваляе яшчэ і бачыць.
Калі дзеці падрастаюць, то самы просты варыянт даведацца, дзе яны, – падключыць у аператара тэлефоннае сувязі адпаведную паслугу адсочвання тэлефона. Гэта дазволіць ведаць прыкладны раён знаходжання дзіця з радыусам 500 метраў. За горадам звесткі менш дакладныя – радыус складзе прыкладна 2 км. Зарэгістраваць дзіця можна і не паведамляючы яму пра гэта. Праўда, калі тэлефон згубіўся, апынуўся па-за дзеяннем сеткі або ў яго села батарэя, паслуга не дапаможа.
Іншы варыянт – гадзіннік з навігацыяй, які носяць на руцэ. Рызыка згубіць яго меншая. Унікальны ідэнтыфікацыйны нумар дазваляе прывязаць гадзіннік да праграмы, праз якую адбываецца кіраванне прыладаю. Можна адсачыць, дзе цяпер дзіця, як яно перасоўвалася, а таксама падключыцца да гадзінніка і пачуць, з кім дзіця размаўляе, што адбываецца вакол ці нават патэлефанаваць яму.
Глядзіце праграму «Асабісты капітал» цалкам: