Перспектыва зоймецца падвышэннем прававой культуры ІП


Паглядзіце, што адбываецца: няма актыўных дзеянняў і працоўная група чамусьці не збіраецца. Калі мы будзем казаць пра форум, упэўнены, дзяржава будзе рэагаваць і паказаць, што яна таксама зацікаўленая ў супрацы з прадрымальнікамі.

Плён далі і вулічны пратэст, і канструктыўная праца. Агулам тое, што «Перспектыва» падняла людзей на барацьбу – гэта і дало пэўны вынік таго, што мы назіралі ўзімку. Не ўсё, канешне, атрымалася, былі памылкі – мы будзем казаць пра іх на форуме.Наагул, зараз мы збіраемся заняцца падвышэннем прававой культуры прадпрымальнікаў. Трэба больш вучыцца, не баяцца ісці ў суды, адстойваць свае правы, патрымоўваць адзін аднаго і не кідаць у цяжкіх сітуацыях. Толькі ў гэтым выпадку ўдасца адстаяць нацыянальны бізнес.Размаўляў Валер Руселік