Ноч, якая стала адпраўной кропкай канца незалежнага інстытуту парламентарызму ў Беларусі. 24 гады таму, у ноч з 11 на 12 красавіка 1995 года, у залу паседжанняў Вярхоўнага Савету нашае краіны ўварваўся АМАП і працаўнікі Службы бяспекі Лукашэнкі, якія збілі 19 дэпутатаў апазіцыі БНФ.
Апошнія трымалі галадаванне ў сувязі з ініцыяваным кіраўніком Беларусі рэферэндумам аб скасаванні бел-чырвона-белага сцяга і гербу «Пагоня» як дзяржаўных сімвалаў, ліквідацыі статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай ды эканамічнай інтэграцыі з Расеяй.
Сярод тых, каго жорстка збілі ў тую ноч ды гвалтоўна вывелі з парламенту, быў Вярхоўнага Савету ХІІ склікання Сяргей Антончык.
Размова – у сюжэце.
Калаж з фота: ITAR-TASS / BelTA, Nikolai Petrov / Alexei Panov / Forum