Пазіцыя ІП узмацнілася б толькі пры 15 тысячах на плошчы


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGLWJfLXRkTWdxMDAlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]«Марш прадпрымальнікаў» ці «Марш за годнае жыццё»? На разгляд у Менгарвыканкам пададзеныя дзве заяўкі на акцыі, якія, паводле часу, месца і фармату абсалютна ідэнтычныя. Адрозненні ж – у змесце. Арганізацыя «Перспектыва», лідар якой Анатоль Шумчанка заяўку падаў першы, плануе зладзіць сацыяльна-эканамічны марш прадпрымальнікаў.Лідар жа Абʼяднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, другі заяўнік, цвердзіць пра жаданне палітызаваць прадпрымальніцкае пытанне ды пашырыць яго на іншыя катэгорыі грамадзянаў, незадаволеных уладамі.Дагэтуль жа прыхільнікі абодвух канцэпцыяў паміж сабою асабліва не перасякаліся. Ад пачатку года, калі большасць дробных прадпрымальнікаў вымушана спынілі сваю працу праз указ Аляксандра Лукашэнкі № 222, прыхільнікі больш радыкальных дзеянняў зладзілі шэраг несанкцыянаваных акцыяў у цэнтры Менску, а таксама ў рэгіёнах. Прыхільнікі ж больш мірнага шляху зладзілі некалькі прадпрымальніцкіх форумаў, а таксама працягваюць браць удзел у працоўнай групе, арганізаванай пры Міністэрстве эканомікі.Намеснік старшыні рэспубліканскага грамадскага абʼяднання «Перспектыва» Вячаслаў Піліпук падкрэсліў, што чыноўнікі зацягваюць працэс перамоваў з прадпрымальнікамі. «Мы бачым, што два месяцы ўжо цягнуцца гэтыя перамовы і ніякіх зрухаў проста няма. Таму мы думаем, што рабочая група была проста выкарыстаная ўладамі, каб збіць вастрыню, напал, які ўзнік сярод прадпрымальнікаў», – адзначыў спадар Піліпук.Дзеяч заўважыў, што вулічныя пратэсты асабліва не паўплывалі на перамовы паміж чыноўнікамі і прадпрымальнікамі ўнутры рабочай групы. «Яны ўзмацнілі б пазіцыю прадпрымальнікаў за сталом перамоваў толькі ў тым выпадку, калі б на плошчы было 15 тыс. прадпрымальнікаў», – мяркуе Вячаслаў Піліпук.Больш – у відэаматэрыяле.МЯ, belsat.eu