Арганізатар імпрэзы – Аб’яднанне прыхільнікаў народнай культуры ды гмінны асяродак культуры ў Чэрэмсе, а гаспадар – мясцовы гурт «Чэрэмшына». Цягам трох дзён на галоўнай сцэне выступілі чатырнаццаць выканаўцаў з Польшчы, Беларусі, Украіны, Даніі, Грузіі, Малдовы і Вугоршчыны. Нашую краіну прадстаўлялі Зміцер Вайцюшкевіч і «Vuraj». Патранаж над фестывалем ажыццяўляў тэлеканал «Белсат».
На фэсце можна было паглядзець дакументальную стужку «Белсату» і Юрыя Каліны «Бежанцы». Фестываль – гэта не толькі канцэрты. Выступам спадарожнічаюць кулінарныя майстар-класы ды заняткі па рукадзеллі, музыцы і танцах.