Паповіч: Заявы Саўчанкі пра прэзідэнцтва – неразуменне палітыкі


«Мне падаецца, гэта памылка. У прынцыпе ў яе ўжо не было выбару, яе выбралі дэпутатам, калі яна была ў Расеі, калі яна сядзела ў турме. І цяпер яна вяртаецца ў палітыку не столькі ўсведамляючы, што гэта такое, а, хутчэй, праз абставіны, у якія яна патрапіла», – выказалася Вольга Паповіч пра крок Надзеі Саўчанкі ў бок палітыкі.

Таксама суразмоўца «Белсату» пракаментавала заявы былой закладніцы расейскага рэжыму наконт гатовасці ўзначаліць Украіну:

«Мне складана сказаць, што ў Саўчанкі была канкрэтная лініі па падтрымкі нейкай канкрэтнай партыі. Раней яна сябе ў такім духу не праяўляла. Таму цяпер тое, што Надзея Саўчанка можа змяніць партыю («Бацькіўшчыну») ці перайсці ў іншы блок – можа быць цалкам рэальным сцэнаром. Тое, што яна заявіла, што гатовая стаць прэзідэнтам, мяркую, гэта неразуменне да канца палітыкі і сваіх сілаў. Бо прэзідэнт гэта не толькі чалавек, які стаіць на сваіх пазіцыях, гэта больш кампетэнцыяў. Ці дарасце Саўчанка да гэтых кампетэнцыяў? Гэта застаецца адкрытым пытаннем. Але я пакуль я не бачу такой магчымасці».