Размова дня Памочнік прэзідэнта кажа апазіцыйныя рэчы


Апошнім часам шмат у Беларусі шмат гаворыцца пра рэформы.«Памочнік кіраўніка дзяржавы Кірыла Руды сёння кажа апазіцыйныя рэчы, можна сказаць, ерась з гледзішча афіцыйнага дыскурсу. Насуперак прэзідэнту даводзіць, што рэформы патрэбныя. Але пры гэтым гучыць нотка роспачы і фаталізму, што пры цяперашнім кіраўніцтве нічога не чакаецца», – заўважае палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі.

«Гэта такі кагнітыўны дысананс, як гэта там наверсе ва ўладных калідорах адно з другім ужываецца – для мяне не зусім зразумела, –дадае госць «Размовы дня». – І я адчуваю, што гэта гульня, магчыма, з боку Лукашэнкі. Мы ўсе прывыклі пісаць, што: ай, ён – антырэфарматар, баіцца абрынуць свой рэжым, а можа ёсць элемент гульні. Ён на публіку, як вось днямі на чарговай нарадзе: не патрэбная нам гэтая гайдараўшчына і ўсё такое, а можа, потым пачынаецца закрытая частка…»

Як, за што і каму ўлады Беларусі прадаюць размовы пра рэформы? Што будзе, калі рэформы не будуць праведзеныя?Падрабязней – у «Размове дня».

Каментары