ПраСвет Паміж кітайскім цмокам і расейскім мядзведзем. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою


Ці «Белы легіён» быў за рэвалюцыю ці за эвалюцыю? Пра гэта інтэрвю з Сяргеем Чыславым, лідарам гэтай арганізацыі і афіцэрам запасу, у «ПраСвеце» з Сяргеем Пелясою.

Іншыя тэмы:

Навошта Лукашэнка паляціць у Пекін?

Не атрымаўшы дастатковага падтрымання на Захадзе Аляксандр Лукашэнка вяртаецца да сяброўства з Кітаем. Пекін для Менску гэта не толькі буйная фінансавае падтрыманне, але і альтэрнатыва расейскім уплывам. Але падаецца, што ўлады маюць і больш амбітную стратэгію на партнёрства з краінаў узыходзячага сонца.

Лідар «Белага легіёну»: «У 1996 г. я перажыў клінічную смерць»

У нас у студыі госць які шмат часу правёў у Кітаі а канкрэтна ў Тыбеце, гэта дзяржава акупаваная Кітайскай народнай рэспублікай. Наша размова не будзе пра Кітай але пра Тыбет я запытаю. У «ПраСвеце» Сяргей Чыслаў, заснавальнік арганізацыі «Белы Легіён» актывісты якой арыштаваныя ў Беларусі па так званай справе патрыётаў. Сяргей, добры вечар. Калі ў Беларусі арыштоўвалі Вашых сяброў, Вы былі на даху планеты. Чым Вы там займаліся?

Хто за, а хто супраць Беларускай атамнай электрастанцыі?

Рэпартаж з беларуска-літоўскага памежжа. Праз некалькі дзён увесь свет адзначыць 31-ую гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У апошнія гады для Беларусі, якая хіба найбольш пацярпела ад гэтае трагедыі, праблема ядравай бяспекі набрала новага сэнсу. Нашая краіна вядзе будаўніцтва двух атамных рэактараў. Як калісьці Чарнобыльская АЭС паўставала на украінска-беларускам памежжы, так сёння Астравецкая станцыя будуецца ў 20 кіламетрах ад літоўскае мяжы. Ігар Кулей праехаўся па гэтых мясцінах, каб высветліць, што думаюць тыя, каму заўтра жыць у ценю першае беларускае АЭС.

Францыя выбірае і не ведае, куды пойдзе далей

У гэтую нядзелю там адбудзецца галасаванне ў першым тур прэзідэнцкіх выбараў, а яшчэ праз два тыдні застанецца толькі адзін кандыдат-пераможца. Ці кандыдатка. Паводле сацыялагічных даследаванняў, Марын Ле Пэн з Нацыянальнага фронту мае падтрыманне  ад пятай часткі да чвэрці насельніцтва. Ці зможа яна ажыццявіць абяцанае і разбурыць Еўрапейскі звяз знутры? Яраслаў Сцешык.

Супраць Сораса: Венгрыя і Беларусь

У сталіцы Венгрыі больш чым два тыдні трываюць пратэсты. Акцыі падтрымання Цэнтральнаеўрапейскага ўніверсітэту, які цяпер пад пагрозаю закрыцця, пераўтварыліся ў дэманстрацыі супраць усяго ўраду, сяброўства з Расеяй і скочвання краіны да алігархіі. Прэмʼеру адной з краінаў Еўразвязу народ нагадвае пра дэмакратыю і свабоду слова. Як Орбан становіцца Лукашэнкам – Дзяніс Дзюба.

Каментары