Паліна Рэспубліка ў новым фармаце – без гітары і бэнду


Прагучаць як зусім свежыя творы, гэтак і вядомыя песні ў іншых аранжыроўках. У размове з Міраю Шульц і Сяргеем Будкіным Паліна распавядзе пра змены ў жыцці ды творчасці, паразважае пра актуальнасць сваіх песень, напісаных яшчэ падчас вучобы ў школе, пра расчараванне ў музыцы і пра вяртанне на сцэну. А яшчэ падчас эфіру спявачку чакае сюрпрыз, які для яе падрыхтавалі стваральнікі праграмы.

Песні, якія гучаць у праграме:

«Калыханка» (музыка і словы Паліны Паланейчык-Гарадновай)

«Мне ўсцешна…» (музыка Мікаэла Тарывердзіева, словы Марыны Цвятаевай, пераклад Лявона Баршчэўскага)

«Вышыня» (словы і музыка Паліны Паланейчык-Гарадновай)

«Як ты?» (словы і музыка Паліны Паланейчык-Гарадновай)