Паглядзіце на адзіны ў Беларусі сонечны гадзіннік, які памятае Вялікае княства Літоўскае


Адзінаму ў краіне сонечнаму гадзінніку, што згадваўся яшчэ ў старажытных хроніках часоў Вялікага Княства Літоўскага, сёлета споўнілася 250 гадоў.

Ён паўстаў у мястэчку І́шчална, што на сучаснай Шчучыншчыне, адначасова касцёлам Святой Тройцы. Мястэчка сёлета таксама святкуе юбілей: 500 гадоў з першай пісьмовай згадкі ў старажытных летапісах.

Глядзіце сюжэт ад 12:15 хвіліны.

Іншыя тэмы праграмы «Рэпартэр»:

Што рабіць вернікам вёскі, у якой няма царквы?

Што рабіць вернікам вёскі Хаўхоліца Барысаўскага раёну, у якой няма царквы?

Калі маеш машыну – можаш паехаць у горад або суседнюю вёску. Калі здароўе дазваляе – можаш паспрабаваць дабрацца грамадскім транспартам. Але для людзей сталага веку і для дзяўчыны з інваліднасцю гэта амаль невырашальная задача. Хтосьці кажа, што калі царкву дагэтуль не пабудавалі, яна тут і не патрэбная. Аднак святар, які наведвае сваіх прыхаджанаў у Хаўхоліцы, і самі вернікі ўпэўненыя, што хаця б невялічкую капліцу яны пабудуюць.

Знос ці рэстаўрацыя: унікальны гістарычны будынак чакае гаспадара

У вёсцы Старыя Дзятлавічы Гомельскага раёну месціцца ўнікальны помнік драўлянай архітэктуры Усходняй Беларусі. Цяпер яго лёс вельмі складаны – будынак безгаспадарны і чакае новага ўладальніка.

Ці будзе новы гаспадар рэстаўраваць будынак і ці захавае яго архітэктурныя асаблівасці? Гэтае пытанне вельмі турбуе мясцовых жыхароў, якія наколькі маглі стараліся падтрымліваць і рамантаваць будынак за свой кошт.