Падзея сезону: Музычны фестываль «іHeart Radio»


Кожны спрабуе даказаць перавагу сваіх музыкантаў: вялікія музычныя лэйблы, крытыкі-адмыслоўцы, аматары меламаны, незалежныя інтэрнет-парталы ці нейкія цырымоніі… Праўды ў апошняй інстанцыі не існуе.

Таму варта звяртаць больш увагі на разнастайныя фестывалі ці вялікія імпрэзы, тады агульная карціна ў музычным шоу-бізнесе будзе больш зразумелай. Зараз накіруемся на фестываль «iHeart Radio».

Гэты фестываль адбываецца ў Лас-Вэгасе пачынаючы з 2011-га. Тут пануюць вялікія музычныя лэйблы, і, натуральна, іхныя артысты.

Наведнікі Лас-Вэгаса сустрэнуць тут шэрагі больш ці менш разрэкламаваных артыстаў, жыўцом пабачаць сваіх улюбёнцаў. Сёлета – ад гурта «Coldplay» і спявачкі Пінк да Джарэда Лета і юнай Келсі Балерыні.… Падрабязней у відэа.

Сяргей Філімонаў