Відзьмо-невідзьмо «Падзея сезону»: «Коні скрозь вогнішча. Сезон Карнавалаў»


Неўзабаве распачнецца Венецыянскі карнавал, бясконцыя мясцовыя карнавалы ў Нямеччыне ўжо стартавалі, напрыканцы лютага – адбудзецца знакаміты карнавал у Рыё… Але, што цікава, кожным разам медыі шукаюць што-небудзь мясцовае, асаблівае, такі звычай, пра які раней не было чутна… і знаходзяць!

Зараз накіруемся ў Іспанію, туды дзе распальваюць вогнішчы і скачуць праз іх на конях! Даведаемся, з якой нагоды тое распачалося. І здзівімся, што звычай захаваўся дасюль!

Досыць незвычайны фестываль адбываецца штозіму ў іспанскай вёсцы Сан Барталамэ дэ Пінарэс недалёка ад Мадрыда… На вуліцах распаляюць вогнішчы, а вершнікі скачуць праз тыя вогнішчы на конях… Лічыцца, што традыцыі ўжо 500 гадоў. Яна распачалася, калі абат Энтані з дапамогай каталіцкіх рытуалаў дымам вычысціў вёску ад чумы.

«Я абараніў свайго каня ад таго, каб ён дзе-небудзь падгарэў. Таксама, бачыце, абараніў яму хвост, каб выпадкова не падпаліўся», – распавядае вершнік.

Але ж, немагчыма прадугледзіць усё, вось конь паваліўся…

«Нашыя коні не панікуюць. Яны разумныя. Інтэлігентныя. Калі конь праходзіць скрозь полымя першы раз і нічога не адбываецца, затым ён здольны паўтарыць гэта шмат разоў», – дадае ён.

Цікава, што ахоўнікі правоў жывёлінаў нават звярнуліся ў суд з прэтэнзіяй да мясцовых уладаў, нібы яны здзекуюцца з коней. Аднак, атрымалі афіцыйны адказ: ветэрынары не адшукалі на конях аніводнага пашкоджання.

А гэта ўжо бачым здымкі на рэпетыцыях карнавалу ў Рыа-дэ-Жанэйра. Распавядае дырэктар школы самбы з назвай «Эстацыё».

«Мы жывем карнавалам. А рэпетыцыі распачаліся яшчэ ў верасні. З намі можна патусавацца, набыўшы квіток. Самае ж галоўнае распачнецца 24-га лютага».

Штогод выдумляюць пэўную тэму карнавалу, шыюць новыя касцюмы, шукаюць дадатковыя элементы неўміручай самбы.

Большасць гэтых людзей, дарэчы, нідзе не працуе. Яны зарабляюць на жыццё бясконцымі рэпетыцыямі. Вось дзе разлог для беларускіх чыноўнікаў, якія здзіраюць грошы з дармаедаў.

Сяргей Філімонаў

Каментары