Падземны Гомель. Забытае сярэднявечча


Гомель, другі горад па велічыні ў Беларусі, доўгія часы не меў значнага адміністрацыйнага статуса. У раннім сярэднявеччы быў цэнтрам племяннога саюзу Радзімічаў. Потым цэнтрам удзельнага княства. На піку свайго развіцця яго знішчылі манголы. У Вялікім княстве літоўскім, з увагі на блізкасць да мяжы з Масквой, меў моцны замак і пастаянны гарнізон. Вялікім горадам ён стаў аднак толькі на пачатку 20 ст. Сярэднявечны жа Гомель схаваны пад зямлёй на тэрыторыі палацавага парку. Гісторыкі пра яго з большага маўчаць.

Чаму гомельскія гісторыкі не вывучаюць далёкага мінулага свайго гораду? Чаму дарасейская гісторыя Гомля недаследаваная? Што знайшлі археолагі на тэрыторыі парку? Якім чынам у гісторыі гораду ўпісаліся стараверы, якія ўцякалі з Расеі ў Рэч Паспалітую? Чаму старажытны герб з срэбраным крыжом на чырвоным полі гораду замянілі ў 19 ст. на расейскі і не вярнулі дагэтуль?